Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук (МААН)
Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук была створана ў 1993 годзе ў Кіеве для арганізацыі ўзаемадзеяння паміж Акадэміямі розных краін. З 2017 года штаб-кватэра МААН была переведзена ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Кіраўніком МААН быў абраны старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Гусакоў У.Р.Вышэйшы кіруючы орган Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук - Савет МААН.
Ганаровы кiраунiк МААН:
- акадэмiк Патон Барыс Яугеньевiч (2019-2020 гг.), прэзiдэнт МААН (1993-2016 гг.)
Намеснiкi кiраунiка МААН:
акадэмiк Вiцязь Пётр Аляксандравiч (НАН Беларусi, з 2018)
акадэмiк Марцiрасян Радзiк Марцiросавiч (НАН Рэспублiкi Арменiя, 2018-2019 гг.)
акадэмiк Рахiмi Фарход Кадзiравiч (НАН Таджыкiстана, з 2019 гг.)
У склад МААН уваходзяць 16 паўнапраўных і 10 асацыяваных членаў, а таксама дзейнічаюць 23 навуковых савета.
Кароткая гісторыя Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. У Інстытуце тэарэтычная фізікі Акадэміі навук Украіны ў Кіеве 23 верасня 1993 года адбыўся ўстаноўчы сход Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, на якім было падпісана Пагадненне пра стварэнне МААН. З мэтай шырокага асвятлення дзейнасці Асацыяцыі, аператыўнага інфармавання грамадскасці, зацікаўленасці навуковых колаў і органаў дзяржаўнага кіравання быў заснаваны афіцыйны друкаваны орган - Бюлетэнь МААН.
24 студзеня 2000 года было падпісана Пагадненне пра супрацоўніцтва Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, у адпаведнасці з якім МФТІ стаў асацыяваным членам МААН (Пастанаўленне №100 ад 22 чэрвеня 2000 года, таксама апублікавана ў бюлетэне МААН №21).
8 красавіка 2002 года аналагічнае Пагадненне пра супрацоўніцтва было падпісана з Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.В.Ламаносава (Пастанаўленне №133 ад 28 мая 2002 года, таксама апублікавана ў бюлетэне МААН №27).
У складзе МААН дзейничаюць:
- Навуковы савет па новых матэрыялах
- Аб'яднаны навуковы савет па фундаментальных геаграфічных праблемах
- Савет дырэктароў навуковых бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў нацыянальных акадэмій навук
- Кансультатыўны савет па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій
- Міжнародны каардынацыйны камітэт па вылічальнай матэматыцы
- Міжнародны савет па Міжнароднай праграме навуковых даследаванняў «Сучасныя праблемы радыёбіялогіі: навука і практыка»
- Саюз фізіялагічных супольнасцяў краін СНД
- Міжнародная асацыяцыя інстытутаў гісторыі краін СНД
- Савет па кнігавыданню
- Навуковы савет па навукаведанню
- Навуковы савет па праблемах функцыянальных матэрыялаў электроннай тэхнікі
- Савет батанічных садоў краін СНД
- Навуковы савет па праблемах біямедыцыны і біятэхналогій
Старонка абноулена 31 жнiуня 2020 года.